Разделы
Органы архивного дела и делопроизводства и система государственных архивных учреждений
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Геральдика
Услуги
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава
Главная Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі

500 гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
   
1205 гадоў назад нарадзіўся Мяфодзій (815 – 885), славянскі асветнік, адзін са стваральнікаў славянскай азбукі, прапаведнік хрысціянства
1040 гадоў назад (980) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Тураў (цяпер гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці)
955 гадоў назад (1065) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Браслаў (Браславль)
890 гадоў назад нарадзіўся Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182), пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч
865 гадоў назад (1155) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Мазыр
700 гадоў з часу ўваходжання (1320) Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага
690 гадоў назад нарадзіўся Кіпрыян (каля 1330 – 1406), рэлігійны, культурны, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі, пісьменнік, перакладчык
670 гадоў назад нарадзіўся Вітаўт (1350 – 1430), князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Літоўскі
630 гадоў назад (1390) Брэст першым з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
625 гадоў назад (1395) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мір і Карэлічы
610 гадоў назад (1410) адбылася Грунвальдская бітва, у выніку якой аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разграмілі войска Тэўтонскага ордэна
605 гадоў назад (1414) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Глыбокае
570 гадоў назад (1450) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Узда (спачатку як двор, уласнасць Корсакаў, пазней вёска ў Мінскім павеце, з 1938 г. гарадскі пасёлак, з 1999 г. горад, цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці)
560 гадоў назад нарадзіўся Астрожскі Канстанцін (каля 1460 – 1530), ваеначальнік і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага
550 гадоў назад нарадзіўся Гусоўскі Мікалай (каля 1470 – пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння
550 гадоў назад (1470) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Зэльва
535 гадоў назад нарадзіўся Вісліцкі Ян (каля 1485 – 1520-я), паэт-лацініст Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага
530 гадоў назад нарадзіўся Скарына Францыск (каля 1490 – каля 1551), беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч эпохі Адраджэння
520 гадоў назад (1500) Браслаў атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
515 гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна
510 гадоў назад нарадзіўся Фёдараў (Масквіцін) Іван Фёдаравіч (каля 1510 – 1583), рускі асветнік, заснавальнік кнігадрукавання ў Расіі і Украіне, заснавальнік друкарні ў Заблудаве Гродзенскага павета
500 гадоў назад (1520) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Шклоў
495 гадоў назад (1525) выйшла першае ва Усходняй Еўропе выданне “Апостала”, перакладзенае на беларускую мову Францыскам Скарынам
490 гадоў назад нарадзіўся Будны Сымон (каля 1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, тэолаг, філосаф, гісторык, паэт
490 гадоў назад нарадзіўся Цяпінскі (Амельяновіч) Васіль Мікалаевіч (каля 1530 – 1599 ці 1600), беларускі гуманіст, кнігавыдавец, пісьменнік
490 гадоў назад нарадзіўся Кміта-Чарнобыльскі Філон Сямёнавіч (каля 1530 – 1587), ваенны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, аўтар эпісталярных і літаратурных твораў
490 гадоў назад нарадзіўся Волан (Волян) Андрэй (пасля 1530 – 1610), ідэолаг рэфармацыйнага руху ў Беларусі і Літве, палітычны дзеяч, філосаф і правазнаўца
470 гадоў з пачатку дзейнасці (1550) Брэсцкай друкарні, першай на тэрыторыі Беларусі
470 гадоў назад нарадзіўся Рымша Андрэй (каля 1550 – пасля 1599), беларускі паэт, заснавальнік панегірычнай паэзіі ў беларускай літаратуры
460 гадоў назад (1560) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Калінкавічы (Каленкавічы)
455 гадоў з часу ўтварэння (1565) Мінскага і Мсціслаўскага ваяводстваў
440 гадоў з часу заснавання (1580) Полацкага езуіцкага калегіума (існаваў да 1812 г.)
440

гадоў назад нарадзіўся Карповіч Лявонцій (свец. Лонгін, Логвін) (1580 – 1620), беларускі праваслаўны дзеяч, пісьменнік, пачынальнік айчыннага сістэматычнага багаслоўя

435

гадоў назад (1585) заснаваны Полацкі школьны тэатр (існаваў да 1819 г.)

430

гадоў з часу атрымання (1590) мястэчкам Любча самакіравання паводле магдэбургскага права (цяпер гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці)

430

гадоў назад (1590) Ліда атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права

430 гадоў з пачатку заснавання (1590) першых у Беларусі праваслаўных брацтваў
425 гадоў назад нарадзіўся Афанасій Брэсцкі (каля 1595 – 1648), беларускі праваслаўны святы, пісьменнік, публіцыст
420 гадоў назад нарадзіўся Семяновіч Казімір (каля 1600 – пасля 1651), інжынер, тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст, аўтар трактата “Artis magnae artilleriae pars prima” (“Вялікае мастацтва артылерыі”) (выйшаў у свет у 1650 г.)
420

гадоў назад (1600) у Мінску завершана будаўніцтва першай мураванай ратушы

405

гадоў з часу выдання (1615) трактата беларускага гуманіста Міхалона Літвіна (сапр. Цішкевіч Міхаіл) “Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян”

400

гадоў назад (1620) Орша атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права

390

гадоў назад (1630) заснавана Куцеінская друкарня – цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання (дзейнічала пры Аршанскім Куцеінскім Багаяўленскім манастыры да 1654 г.)

350 гадоў назад (1670) Гомель атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
320

гадоў з пачатку будаўніцтва (1700) Мінскага касцёла езуітаў – помніка архітэктуры барока (цяпер архікафедральны касцёл Панны Марыі)

290

гадоў назад нарадзіўся Агінскі Міхал Казімір (1730 – 1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат

280

гадоў назад (1740) у Нясвіжы пачаў сваю дзейнасць тэатр Радзівілаў (існаваў да 1791 г.)

270 гадоў з пачатку дзейнасці (1750) Нясвіжскай друкарні ў замку Радзівілаў
260

гадоў назад нарадзіўся Цяцерскі Фаўстын Іванавіч (1760 – 1832 або 1833), беларускі грамадскі дзеяч, мемуарыст

255

гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучыў басейны рэк Нёмана і Дняпра

255

гадоў назад (1765) створаны Ружанскі тэатр Сапегаў (існаваў да 1791 г.)

250

гадоў з пачатку дзейнасці (каля 1770) у Слоніме тэатра, створанага Міхалам Казімірам Агінскім (дзейнічаў да 1790-х гг.)

245

гадоў назад (1775) у Гродна закладзены першы ў Беларусі батанічны сад

245

гадоў з пачатку дзейнасці (1775) у Гродна Вышэйшай медыцынскай акадэміі, першай у Беларусі вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (дзейнічала да 1781 г.)

245 гадоў назад (1775) пачала сваю дзейнасць Гродзенская каралеўская друкарня, адна з найбуйнейшых у Беларусі ў канцы XVIII ст. (існавала да да сяр. 90-х гг. XVIII ст.)
245

гадоў з пачатку будаўніцтва (1775) Дняпроўска-Бугскага канала (злучыў р. Мухавец (прыток Заходняга Буга, басейн Віслы) і р. Піну (прыток Прыпяці, басейн Дняпра))

240

гадоў з пачатку дзейнасці (1780) у в. Вішнева Валожынскага раёна металургічнага завода (дзейнічаў да 1870 г.)

240

гадоў назад нарадзіўся Дамель Ян (1780 – 1840), беларускі жывапісец

240

гадоў назад нарадзіўся Анацэвіч Ігнат Сымонавіч (1780 – 1845), гісторык, археограф, архівіст

235 гадоў з часу заснавання (1785) у Крычаве суднабудаўнічай верфі
235

гадоў назад нарадзіўся Бароўскі Каспар (1785 – 1854), беларускі жывапісец

225

гадоў назад (1795) у горадзе Свіслач адбылося адкрыццё першай гімназіі ў Беларусі

220

гадоў назад нарадзіўся Ходзька Дамінік Цэзары (1800 – 1863), беларускі літаратар, фалькларыст, этнограф

220

гадоў назад (1800) распрацаваны і зацверджаны першы рэгулярны план забудовы Мінска

215

гадоў з часу заснавання (1805) у Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага)

210

гадоў з пачатку дзейнасці (1810) у Віцебску суконнай мануфактуры (дзейнічала да 1851 г.)

205

гадоў назад нарадзіўся Савіч Франц Андрэевіч (каля 1815 – каля 1845), беларускі паэт, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч

200

гадоў назад (1820) заснавана Гродзенская губернская друкарня (існавала да 1915 г.)

195

гадоў назад нарадзіўся Вяроўкін Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825 – 1896), беларускі вучоны-архівіст, археограф, архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў

195

гадоў назад (1825) у Мінску пабудаваны Пішчалаўскі замак

190

гадоў назад (1830) у Гродна заснавана публічная бібліятэка (цяпер Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага)

190

гадоў з пачатку (1830) нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве

190

гадоў назад (1830) у в. Налібакі Стаўбцоўскага раёна заснаваны металургічны камбінат

190

гадоў назад (1830) пушчаны першы ў Беларусі цукровы завод у маёнтку Моладава (цяпер Іванаўскі раён)

185 гадоў назад (1835) адкрыты Полацкі кадэцкі корпус (існаваў да 1918 г.)
180

гадоў з часу стварэння (1840) тэатра В.Дуніна-Марцінкевіча (існаваў да 1860-х гг.)

165

гадоў назад (1855) створаны Віленскі музей старажытнасцей, заснаваны Я.П.Тышкевічам (адкрыты ў 1856 г. у будынку бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, існаваў да 1914 г.)

165

гадоў з пачатку дзейнасці (1855) Віленскай археалагічнай камісіі (займалася зборам і даследаваннем помнікаў старажытнасці Беларусі і Літвы, дзейнічала да 1865 г.)

160

гадоў назад (1860) у в. Парэчча Пінскага раёна пачаў працаваць цукровы завод (дзейнічаў да 1879 г.)

160

гадоў з пачатку выдання (1860) “Памятных кніжак” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў

160

гадоў назад нарадзіўся Гарбачэўскі Іван Данілавіч (1860 – 1914), беларускі настаўнік, краязнавец, гісторык, этнограф, фалькларыст, пісьменнік

155 гадоў назад (1865) пачалося выданне Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы XIV – XIX стагоддзяў
150

гадоў назад (1870) у Віцебску заснавана Марыінская жаночая гімназія (на базе Марыінскай жаночай школы; існавала да 1917 г.)

150 гадоў з часу заснавання (1870) Добрушскай папяровай фабрыкі (пабудавана як завод драўніннай масы, з 1871 г. папяровая фабрыка, у 1922 г. атрымала ганаровае званне «Герой пррацы», з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат, з 1976 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Белпаперапрам”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынгу “Беларускія шпалеры” філіял “Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”)
150

гадоў з часу выдання (1870) “Слоўніка беларускай мовы”, складзенага І.І.Насовічам

150 гадоў назад нарадзіўся Трусевіч Станіслаў Станіслававіч (1870 – 1918), дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, Польшчы і Літве, публіцыст
145

гадоў назад нарадзіўся Кухта Марцін Міхайлавіч (1875 – 1956), друкар, выдавец кніг на беларускай мове

145

гадоў з пачатку дзейнасці (1875) у Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (існавала да 1921 г.)

145 гадоў назад нарадзіўся Алонаў Яўген Піліпавіч (1875 – 1929), адзін з арганізатараў ветэрынарнай справы ў Беларусі, заснавальнік Віцебскага ветэрынарна-заалагічнага музея
140

гадоў назад (1880) у Пінску заснавана шпілечна-фанерная фабрыка (існавала да 1914 г.)

140

гадоў назад (1880) заснаваны гісторыка-літаратурны часопіс “Исторический вестник”, які змяшчаў матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (існаваў да 1917 г.)

135

гадоў з часу заснавання (1885) у Мінску машынабудаўнічага завода “Тэхнолаг” (дзейнічаў да 1915 г.)

130

гадоў назад нарадзіўся Мятла Пётр Васілевіч (1890 – 1936), дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст

120

гадоў назад нарадзіўся Крошнер Міхаіл Яўхімавіч (1900 – 1942), беларускі кампазітар, заслужаны артыст Беларусі

120

гадоў назад (1900) у Віцебску заснавана лёнапрадзільная фабрыка “Дзвіна” (з 1946 г. Віцебскі дывановы камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскія дываны”)

120

гадоў назад (1900) пачалося выданне Е.Р.Раманавым зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі “Могилевская старина”

120 гадоў з часу заснавання (1900) Аршанскага станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт” (першапачаткова існаваў як слясарныя майстэрні, з 1915 г. механічныя і жалезаліцейныя майстэрні, з 1928 г. чыгуна- і медналіцейны завод, з 1957 г. машынабудаўнічы завод, з 1960 г. станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод “Чырвоны барацьбіт”)
120

гадоў з часу заснавання (1900) Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі (існавала да 1915 г.)

110

гадоў назад (1910) перанесены мошчы Ефрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк

110 гадоў назад (1910) адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут (з 1918 г. Віцебскі педагагічны інстытут, з 1919 г. Інстытут народнай адукацыі, у 1923 – 1930 гг. у складзе БДУ, у 1930 г. адноўлены, з 1995 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1998 г. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава)
110

гадоў з часу заснавання (1910) Віцебскага рэальнага вучылішча (існавала да 1918 г.)

110

гадоў назад (1910) выйшаў першы зборнік вершаў Я.Коласа “Песні-жальбы”

110 гадоў назад (1910) у Санкт-Пецярбурзе заснавана прыватнае беларускае выдавецтва А.А.Грыневіча (існавала да 1915 г.)
110

гадоў назад (1910) заснавана Першая беларуская трупа І.Буйніцкага (створана на базе аматарскай тэатральнай трупы, існавала да 1913 г.)

110

гадоў назад (1910) у Мінску скончана будаўніцтва касцёла святога Сымона і святой Алены

100

гадоў з часу заснавання (1920) Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута (заснаваны на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча, з 1991 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, з 2002 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)

100

гадоў з часу заснавання (1920) Гродзенскага дзяржайнага гісторыка-археалагічнага музея (адкрыты для наведвання 9 снежня 1922 г.)

95

гадоў з часу заснавання (1925) Беларускай сялянска-работніцкай грамады, масавай легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1927 г.)

95 гадоў назад (1925) Я.Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі
95

гадоў з часу заснавання (1925) Бярэзінскага запаведніка (з 1979 г. біясферны)

90 гадоў назад (1930) створаны Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.І.Жыновіча (першапачаткова Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, з 1974 г. імя І.І.Жыновіча, цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча)
90

гадоў назад (1930) уступіла ў лік дзеючых Бабруйская швейная фабрыка імя Дзяржынскага (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Славянка”)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны ў Гомелі на базе ляснога аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі і Цэнтральнай лясной доследнай станцыі, да 1992 г. называўся Беларускі навукова-даследчы інстытут лясной гаспадаркі)

90 гадоў назад (1930) у Мінску адкрыта гідраметэаралагічная абсерваторыя
90

гадоў назад (1930) пачаў выходзіць штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс “Беларусь” (да 1933 г. выходзіў пад назвай “Чырвоная Беларусь”, адноўлены ў студзені 1944 г. пад сучаснай назвай)

90

гадоў з часу заснавання (1930) Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (да 1945 г. размяшчаўся ў Гомелі ў якасці лесатэхнічнага інстытута, з 1945 г. у Мінску, з 1961 г. Беларускі тэхналагічны інстытут, з 1993 г. сучасная назва)

90 гадоў назад прынята пастанова Савета народных камісараў БССР (1930) аб адкрыцці Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (заснаваны на базе філіяла медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2001 г. дзяржаўная вядучая вышэйшая навучальная ўстанова “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”)
90 гадоў з часу заснавання (1930) Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання (з 1977 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш”, з 1999 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”, з 2014 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гомсельмаш”)
90 гадоў з часу заснавання (1930) Усесаюзнага навукова-даследчага балотнага інстытута (з 2006 г. Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут меліярацыі”)
85 гадоў назад (1935) скончана будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (МаАЗ) (цяпер філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ” - кіруючай кампаніі холдынгу “БЕЛАЗ-Холдынг” у горадзе Магілёве -“Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава”)
85 гадоў назад (1935) створана Мінская студыя кінахронікі (існавала да 1941 г.)
85

гадоў назад (1935) створаны Саюз архітэктараў Беларусі (цяпер грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз архітэктараў”)

80

гадоў з часу стварэння (1940) Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы (першапачаткова Беларускі ансамбль песні і танца, з 1950 г. Дзяржаўная харавая капэла БССР, з 1957 г. акадэмічная, з 1978 г. імя Р.Р.Шырмы)

80

гадоў з часу стварэння (1940) Ваўкавыскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея імя П.І.Баграціёна

80

гадоў назад (1940) зданы ў эксплуатацыю рэканструяваны Дняпроўска-Бугскі канал

75

гадоў назад (1945) заснаваны Брэсцкі настаўніцкі інстытут (з 1949 г. імя А.С.Пушкіна, у 1950 г. на яго базе заснаваны Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, з 1995 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1999 г. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна)

75

гадоў з часу стварэння (1945) у Мінску Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча (з 1992 г. Дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча Рэспублікі Беларусь, з 1996 г. Дзяржаўны харэаграфічны каледж Рэспублікі Беларусь, цяпер установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”)

75

гадоў назад (1945) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут (з 1953 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў, з 2001 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў)

75

гадоў назад (1945) пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” (у 1945 – 1947 гг. меў назву “Отчизна”, з 1947 г. “Советская Отчизна”, з 1960 г. сучасная назва)

75

гадоў назад (1945) заснаваны Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (з 1989 г. Мінскі тэхнікум-прадпрыемства лёгкай прамысловасці, з 2003 г. Мінскі дзяржаўны каледж-прадпрыемства лёгкай прамысловасці, з 2006 г. Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій і дызайна лёгкай прамысловасці)

70 гадоў назад (1950) пачата будаўніцтва Мінскага радыёзавода (з 1972 г. галаўное прадпрыемства Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт”, з 2003 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Гарызонт”, з 2010 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Гарызонт”)
70

гадоў назад (1950) створаны Аркестр штаба Беларускай ваеннай акругі (з 1992 г. Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, цяпер дзяржаўная ўстанова “Узорна-паказальны аркестр Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”)

65

гадоў з часу стварэння (1955) Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сектара фізікі і матэматыкі фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Беларусі)

65

гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі гадзіннікавы завод (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі гадзіннікавы завод”)

65

гадоў назад (1955) пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі камвольны камбінат (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Камволь”)

60

гадоў назад (1960) створаны Брэсцкі дывановы камбінат (з 1970 г. галаўное прадпрыемства Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, з 1983 г. дывановае вытворчае аб’яднанне, з 1994 г.адкрытае акцыянернае таварыства “Дываны Брэста”)

60

гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага радыётэхнічнага тэхнікума (у 1991 – 1994 гг. Мінскі радыётэхнічны каледж, з 1995 г. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, цяпер установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” філіял “Мінскі радыётэхнічны каледж”)

60

гадоў з часу заснавання (1960) Мінскага маторнага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”)

60 гадоў назад (1960) пачата будаўніцтва Светлагорскага завода штучнага валакна (у 1965 г уведзенны у лік дзеючых, з 1983 г. Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “СветлагорскХімвалакно”)
55

гадоў з пачатку (1965) прамысловай распрацоўкі нафты на Рэчыцкім радовішчы

55

гадоў з часу пабудовы (1965) Брэсцкага панчошнага камбіната (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат”)

55

гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

55

гадоў з часу заснавання (1965) Інстытута тэхнічнай кібернэтыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 г. да інстытута далучаны Вылічальны цэнтр Акадэміі навук Беларусі, з 1996 г. галаўная арганізацыя навукова-даследчага аб’яднання “Кібернэтыка” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2002 г. дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”)

55

гадоў з часу ўвода ў дзеянне (1965) Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (да 1969 г. Барысаўская фармацэўтычная фабрыка, у 1969 – 1990 гг. Барысаўскі хіміка-фармацэўтычны завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў”)

55

гадоў назад (1965) у Слуцку ўступіў у лік дзеючых цукрова-рафінадны завод (з 1976 г. камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі цукроварафінадны камбінат”)

50

гадоў назад (1970) у Бабруйску створаны Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі (з 1977 г. імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча)

50

гадоў назад (1970) адбыўся пуск 1-й чаргі Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўхімвалакно”)

50

гадоў з часу стварэння (1970) часопіса “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” (з 1990 г. “Спадчына”)

50 гадоў назад (1970) створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі (адкрыты 17 студзеня 1971 г.) (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр)
50

гадоў назад (1970) у Салігорску створана вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій” (да 1975 г. Беларускі калійны камбінат, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Беларуськалій”)

50

гадоў назад (1970) выдаў першую прадукцыю Ваўкавыскі малочна-кансервавы камбінат дзіцячага харчавання (цяпер Ваўкавыскае адкрытае акцыянернае таварыства “Беллакт”)

45 гадоў назад (1975) заснаваны Мінскі інстытут культуры (з 1993 г. Беларускі ўніверсітэт культуры, з 1999 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры,  з 2004 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)
45

гадоў назад (1975) у Мінску заснаваны “Парк камянёў” – эксперыментальная база ледавіковых валуноў пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

45

гадоў з пачатку дзейнасці (1975) Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”)

45

гадоў назад (1975) заснаваны Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела мікрабіялогіі Акадэміі навук Беларусі)

40

гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук Беларусі)

40

гадоў з часу заснавання (1980) Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук Беларусі, з 2007 г. дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах”)

40

гадоў назад (1980) заснаваны Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

40

гадоў назад (1980) заснаваны Гродзенскі абласны тэатр лялек

40

гадоў назад (1980) быў створаны Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”

35

гадоў з часу выхаду ў свет (1985) гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі “Памяць”, шматтомнага серыйнага выдання энцыклапедычнага характару

35

гадоў назад (1985) у Віцебску на базе трупы лялечнікаў пры Беларускім тэатры імя Я.Коласа створаны Беларускі тэатр “Лялька”

30

гадоў з часу заснавання (1990) Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (заснаваны на базе сацыялагічных аддзелаў Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі, аддзела навуказнаўства і часткі аддзела дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі)

30

гадоў з часу стварэння (1990) Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка (створаны на базе гісторыка-археалагічнага запаведніка)

30

гадоў з часу заснавання (1990) у Мінску Музея гісторыі медыцыны (адкрыты ў красавіку 1993 г.)

30

гадоў назад (1990) у в. Кушляны Смаргонскага раёна адкрыты літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.Багушэвіча

30

гадоў назад (1990) створаны Мазырскі драматычны тэатр імя І.Мележа (створаны на базе народнага тэатра гарадскога Дома культуры, да 1994 г. Беларускі драматычны тэатр “Верасень”)

30 гадоў назад (1990) у Маладзечна створаны Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
25

гадоў назад (1995) на базе Мінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча і Мінскага вышэйшага ваеннага агульнавайсковага палітычнага вучылішча створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

25

гадоў з часу стварэння (1995) нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”

20

гадоў назад (2000) адкрыты Мінскі музей Ваньковічаў, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

20

гадоў назад (2000) у Слуцку ўсталяваны помнік Соф’і Слуцкай, рэлігійнага дзеяча Беларусі, беларускай праваслаўнай святой

20

гадоў назад (2000) пачаў выходзіць навуковы часопіс “Беларускі археаграфічны штогоднік”

20

гадоў назад (2000) быў адкрыты Мемарыяльны музей З.І.Азгура ў г. Мінску

 

Далей >>

Объявления
13 марта 2020 г.
27 марта 2020 г. с 10.00 до 11.00 Департаментом по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь будет проведена «прямая телефонная линия» Подробнее >>
11 марта 2020 г.
27 марта 2020 г. БелНИИДАД проводит семинар «Делопроизводство и хранение документов по новым правилам» Подробнее >>
Новости сайта
03 марта 2020 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов представляет виртуальную фотовыставку к 120-летию со дня рождения В.В. Корш-Саблина Подробнее >>
28 января 2020 г.
Новости отрасли
18 марта 2020 г.
16 марта 2020 года состоялось торжественное заседание по случаю 80-летнего юбилея государственного архива общественных объединений Гомельской области Подробнее >>
13 марта 2020 г.
В БелНИИДАД увидело свет 6-е издание (переработанное) Альбома форм организационно-распорядительных документов с комментариями Подробнее >>
09 марта 2020 г.
Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов и портал TUT.BY представили очередной выпуск совместной рубрики "Это мы", посвященный Василию Раинчику Подробнее >>
05 марта 2020 г.
4 марта 2020 г. подписано Соглашение о сотрудничестве между Департаментом по архивам и делопроизводству и Национальным мемориалом Катастрофы (Холокоста) и Героизма – Яд Вашем, Государство Израиль Подробнее >>
04 марта 2020 г.
Государственный архив Минской области присоединился к проекту #Письма Победы75 Подробнее >>
  Ccылка на facebook