Разделы
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

«Пінская шляхта»

Анатацыя

Першая публікацыя гэтага твора, напісанага ў 1866 г., з'явілася ў 1918 г. у часопісе "Вольная Беларусь" ( №№ 30-31). Другое выданне "Пінскай шляхты" было здзейснена ў 1923 г. У п'есе раскрываецца фанабэрыя і пыхлівасць дробных шляхціцаў, якія хоць і не адрозніваюцца ад сялян паводле матэрыяльнага становішча ці ладу жыцця, але найвялікшай абразай для сябе лічаць, калі іх хтосьці называе "мужыкамі". Пры гэтым яны панічна баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу. Аўтар высмейвае таксама царскі суд, кручкатворства і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, выносяць абсурдныя прыгаворы.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць выданне п'есы, выпушчанае ў Польшчы: В. Дунін-Марцінкевіч. "Пінская шляхта". Камедыя ў адной дзеі. Беласток, 1958.

Цытата

"Гдзе ўнадзіцца юрыста,
Вымеце хату дачыста.
Такіх дзіваў нагаворыць,
Так многа кручкоў натворыць
Што, пачасаўшы затылак,
Не рассупоніш памылак.
Не дасі, - цябе замучыць.
Добра стара казка вучыць:
Дзярэ коза ў лесе лозу,
Воўк дзярэ ў лесе козу,
А ваўка - мужык Іван,
А Івана - ясны пан,
Пана ўжо дзярэ юрыста,
А юрысту - д'яблаў трыста!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

К р у ч к о ў. ...Следство кончано, цяпер будзе суд, а наўперад: по указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49-го апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23-го сентября 1903 года, а равномерно в смысле Статута литовского раздела 8-го, параграфа 193-го, коим назначается в пользу суда от тяжущихся гривны. Обжалованный Протасовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, - по 9-ці рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое што не бачыла, - па 3-ры рублі. Плаціце!...
Ц і х о н... Э... глядзі ты! Як ён на бяду нашу ўсе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, - хрэн яму ў вочы!"

  Ccылка на facebook