Разделы
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

«Быліцы, расказы Навума»

Анатацыя

Гэта першае выданне твора, напісанага ў 1857 г. Вершаванае  апавяданне складаецца з дзвюх частак-быліц: "Злая жонка" і "Халімон на каранацыі".

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс быліцы "Халімон на каранацыі" нявызначанай асобы з праўкай (1920-я гг.), а таксама рукапіс усяго апавядання нявызначанай асобы (1930-я гг.).

У быліцы "Злая жонка" расказваецца пра тое, як свавольная жонка спачатку пасварыла мужа з яго братам, а потым праз яе нядбальства загінула іх уласнае дзіця. Аўтар асуджае п'янства і распусту, амаральныя паводзіны, якія даводзяць да бяды.

У быліцы "Халімон на каранацыі" расказваецца як вясковы старшына Халімон Забалотны ездзіў у Маскву на каранацыю імператара Аляксандра II. Герой твора па-свойму асэнсоўвае падзеі, праз яго разважанні аўтар як бы падводзіць чытача да думкі, што "бацькоўскі клопат" цара пра сваіх падданых няшчыры, вернападданніцкія настроі народа нетрывалыя. Твор быў забаронены для публікацыі царскай цэнзураю.

Цытаты

"Мужок дарагенькі, саколік мой красны!
Злым жыццём смуціла я твае дні ясны.
Да прабач мне, зорка, даруй, мой ядыны,
Ліхія наровы, смяртэльныя віны!
То ж і бог прабачыў нячыстай кабеце,
Як змазала грэхі пакутай на свеце.
Няхай жа бог судзіць мяне ў страшным судзе, -
Сведкамі тут бацькі, сведкамі тут людзе:
Калі я натуру не змагу пагану,
Калі добрай жонкай я табе не стану,
Шанаваць не буду тваёй добрай чэсці,
З табою, з тваімі ціха жыццё весці,
Тады злой галоўкі няхай гром не міне,
Пабі мяне, божа, у кожнай гадзіне!"

("Злая жонка")

"Скончылась малітва добранькага панка,
Паказаўся людзям у краснага ганка,
Да быстрае ж вока ён, дзетачкі, маець,
Ангельскае сэрца ў грудцах яго таець!
Глянуў - дый адразу спазнаў Забалотна,
Без фандаберыі скланіўся ахвотна;
А народ радзенькі, што цар міла глянуў,
Так у адзін голас - "ура, ура!" грануў.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
І я ж, дзеткі, драўся, са мной Шавалонка,
Жываты парвалі, так равелі звонка!

Чаго ж мы так дзерлісь? згадаць я не ў стане.
Чы што цар прыехаў на каранаване?
Аслі што ў багату адзежку убраўся
Дый на красным ганку людзям паказаўся?
Досыць што крычалі са ўся галасочка,
Аглушылі, пэўне, беднага царочка."

("Халімон на каранацыі")

  Ccылка на facebook