Разделы
Государственный контроль в сфере архивного дела и делопроизводства
Архивное дело
Нормативная база
Архивные справочники
Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь
Тематические разработки и базы данных
Генеалогия
Археография
Административные процедуры
Образование
Журнал «Архивы и делопроизводство»
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Браніслава Эпімах-Шыпілу

Вучоба

Атэстат сталасці Б. Эпімах-Шыпілы і пастанова аб узнагароджанні яго залатым медалём, выданыя Рыжскай Аляксандраўскай гімназіяй.
г. Рыга. 11 чэрвеня 1880 г.
Друкаванае, рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 3, 3адв., 4)
Спасылка на дакумент
Сведчанне аб вызваленні Б. Эпімах-Шыпілы ад платы за навучанне ў Рыжскай Аляксандраўскай гімназіі ў сувязі з узорнымі паводзінамі і выдатнымі поспехамі.
г. Рыга. 4 ліпеня 1880 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 11)
Спасылка на дакумент
Прашэнне Б. Эпімах-Шыпілы на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб залічэнні ў лік студэнтаў універсітэта.
г. Санкт-Пецярбург. 19 ліпеня 1880 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк.1)
Спасылка на дакумент
Будынак Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта.
2006 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
Здымак
Білет на права наведвання лекцый у Імператарскім Санкт-Пецярбургскім універсітэце студэнта 1-га курса Б. Эпімах-Шыпілы тэрмінам да 1 чэрвеня 1881 г.
г. Санкт-Пецярбург.
Рукапіс на бланку ўстановы. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 3, спр. 21551, арк. 24)
Спасылка на дакумент
Дыплом Савета Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта № 4600 аб прысваенні вучонай ступені кандыдата Б. Эпімах-Шыпілу.
г. Санкт-Пецярбург. 24 чэрвеня 1887 г.
Друкаванае. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 4 адв.)
Спасылка на дакумент
Прашэнне кандыдата Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта Б. Эпімах-Шыпілы ў праўленне Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб прадастаўленні пасады ў бібліятэцы са згадкай пра веданне некаторых усходніх моў.
г. Санкт-Пецярбург. 17 снежня 1890 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 13)
Спасылка на дакумент
Паведамленне Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта ў канцылярыю Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі аб адсутнасці звестак пра заняткі Б. Эпімах-Шыпілы пасля заканчэння гісторыка-філалагічнага факультэта універсітэта і зацвярджэння яго 30 мая 1887 г. у званні кандыдата.
г. Санкт-Пецярбург. 4 ліпеня 1891 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 15)
Спасылка на дакумент
  Ccылка на facebook